А кралеўна даўно яго палюбіла, бо быў вельмі харошы, і зараз з нім заручылася. На заручынах кралевіч расказаў, як яго выгналі з дому, як масенжны дзядок ім апекаваўся, як ён прышоў за моро, як даў яму той дзядок яблыка.
Па заручынах у тры нядзелі было вяселле вельмі гучное, а па вяселлі паехалі да родзіцаў кралевіча. Бацькі іх не пазналі, бо мелі свайго сына за прапаўшаго: вельмі былі рады, што сын знашоўся, а асабліва маці, каторая зачала разпытывацца: якім способам ён зайшоў так далёко? Кралевіч зараз аб масенжном дзедку, як ён яго завёў аж за моро, як ён служыў за кухціка, як быў на вайне; разказаў аб яблыках, а после — як адкрыўся крулю і як заручыўся і ажаніўся с кралеўнаю. Жылі яны шчаслівы доўга; а после бацькі кралеўны і кралевіча паўміралі і пазапісывалі сваі кралеўства ім. А масенжны дзядок быў ў іх аж да смерці і многа ім памагаў ў усём, а асабліва ў вайне. Часто яны рабілі балы, на каторых і я быў, мёд-віно піў; па барадзе цякло, а ў роце не было.
Отзывы (0)