Сказка «Покатигорошек»

Европейские сказки — читать онлайн

Читайте сказку для детей Покатигорошек онлайн и бесплатно на сайте audiobaby.net . Сказки для дошколят и младших школьников: волшебные, про животных, авторские. Сказка Покатигорошек дает возможность Вашему ребенку постигать жизнь на наглядных примерах.

> Сказки > Европейские сказки > Покатигорошек (стр.1)


Неўкаторам царстве і неўкаторам гасударстве, на моры-акіяні, на остраве на Буяні, стаіць дуб зелёны, а пад дубам бык печоны, і ў яго баку нож точоны: сейчас ножык добываецца — ізволь кушаць! І то яшчэ ні казка, толькі прыказка; а хто маю казку будзе слухаць, так таму собаль, і куніца, і прыкрасная дзевіца, сто рублёў на свадзьбу, а пяцьдзесят на прагулянье.
Быў сабе мужык і быў ў яго салам’яны язык ‹?›, і меў ён два сына і адну дочь, хоця яка стану простага, але неопісанной красоты. Айцец і маць былі дастаточны; паработалі яны свае хлебопашество сваім парадком во времені, і іх айцец гаворыць сынам:
— Дзеці! Не нада спадзевацца на гэта, што есць, ні спадзевацца на гэта, што зроблена, а нада шчэ прызапасіцца: пущай будзе!
Адпраўляюцца яны ў чужое панство на хлебопашество і бяруць хлеба на тры дні.
— Кагда вы тот хлеб з’ядзіце, вам сястра прынясець больш.
А ім было ідці так, як бы цераз Горадзілоўскі лес. Сястра і гаворыць ім, што я не буду знаць, куда несці вам есці. Старшы брат гаворыць:
— Мы будзем для цябе дарогу адзначаць, будзем салому трусіць, — па гэтай дарозе просто к нам прыдзеш.
І яны пашлі і дарогу адзначылі; а ў том лесе быў глаўны змей і тые разгаворы слыхаў и переслаў дарогу ў свой дварец.
Як вышло тры дні, адпраўляецца яна к ным з абедом; пашла яна і прыходзіць просто ў змеіны дварец, пацерала пуць-дарогу і гаворыць:
— Куды я зайшла?
Выходзіць к ёй сямігаловай змей і гаворыць:
— Пайдзі, пайдзі сюда, умница! Я цябе даўно дажыдаў, я до цябе даўно дабіраўся; ну як ты харошага айца і мацяры, яны цябе трымалі пад бальшым надзором, і я не мог до цябе дабіцца. Я бы не сматреў, што ты простага роду, я бы табою не брезгаваў, даўно была бы мая… а уж цяпер іменно мая! Забывай айца і маць, бо ты уже іх відзець не будзеш; а ў мяне будзеш ты ўсем давольна.
Брацця яё пахали тры дні, і не стало ім піщы; яны бросілі пахаць і прыходзяць дамой і з вяликаю гразою к айцу і мацяры:
— Адчаго вы не прыслалі піщы?
Айцец гаворыць, што вам сястра панесла такого-то дні. Яны гавораць к айцу:
— Кагда ёй ужо няма, то і не будзе!
— Я пайду, — сказаў адзін, — сваю сястру шукаць6; хоць жызнь сваю палажу, а пайду шукаць.
Айцец гаворыць:
— Не йдзі, сынок, бо сваю жызнь кончыш, а ёй ужо не увідзіш.
А ён гаворыць:
— Пайду!
І прыходзіць ён к гэтаму самаму змею і відзіць яну на дварэ. Яна яму гаворыць:
— Зачім ты сюда прышоў? Ты сваю галаву паложыш. Я цяпер няшчасная, я цяпер не твая сястра, а ты не мой брат! Папалася я ў катаржны рукі.
Брат гаворыць:
— Пущай же я здзесь пагібну, абы я на цябе насматреўся.
Яна яму гаворыць:
— Пастой ты здзесь; а я пайду спрашу, што ён скажэ, што ты прышоў ў госці.
Прыходзіць яна к змею ў спальню:
— Што бы ты, душенька, дзелаў, каб мой старшы брат ў госці прышоў?
Ён гаворыць:
— За госця прыняў бы.
Яна вышла і уводзіць яго ў горніцу; он устаёць із койкі сваей і зачаў годоваць яго, як добрый чалавек.
— Ступай, жонка, прынясі жалезного бобу і жалезного хлеба… Ну, кушай, швагер!
Узяў яму урезаў хлеба; ён узяў хлеба і зёрнушко бобу, падзяржаў і палажыў. Змей гаворыць:
— Верно ты, швагер, сыт, бо ты гардзыш маім хлебом і солью. Пайдзем же цяпер пасмотрым: ці ты багачэ, ці я?
І павёў яго па ўсем харомам, і есць у яго ўсякого добра відімо і невідімо! Павёў яго ў конюшню к лошадзям, і стоіць у яго дванаццаць жарабцоў, і ўсякой жарабец на дванаццаць цяпоў прыкован.
— Ну что, швагер, ты багачэ ілі я?
Ён яму атвечаець:
— У мяне того трэцяй долі няма, што ў швагра.
— Ну, пайдзі же за мною; я цябе пакажу штуку.
І прыводзіць яго к калодзі — чатыры сажні талщыны, а дванаццаць дліны.
— Ці відзіш ты, швагре, тую калоду?
Ён яму гаворыць:
— Віджу.
— Еслі ты яну без тапара парубаеш, а без агню спаліш, так пайдзеш дамой.
А ён гаворыць:
— Хоць сейчас ты мяне парубі, а я гэтаго не зраблю.
— Кагда ж ты гэтаго не здзелаеш, полно цябе сюда хадзіць дураку-мужыку, салам’яному языку; а ты за мною пабратаўся! Калі ты мне брат, то і свыня сястра! Ты не толькі за мною рэчі гаворыць, не доўжен на мяне глазом пасматрець; бо ты не достоін сюда хадзіць і мой дом пакасціць!
І ўбіў яго і глазы выняў, ўложыў ў чарапок, а яго ўзяў за воласы і павесіў на бельцы.
Цяпер і другой брат тоже пашоў шукаць сваей сястры і нашоў яну на дварэ ў змея. Яна яму гаворыць:
— Ах, брат! Уб’ёць ён і цябе так, як першаго.
— Пущай уб’ёць, абы я з табою відзеўся!
— Пастой же тут; я пайду запытаюся, што ён скажэ?
І прыходзіць яна к змею ў спальню. Ён устаёць із сваей койкі:
— Што скажэшь, жонка? Віжу я твой усердный від і пакорнае ліцо.
— Ах, мілый мой муж! Што бы ты рабіў, каб втарой мой брат ў госці прышоў?
— Што б я рабіў? За госця прыняў бы.
Яна гаворыць:
— Можэ прынялі б яго так, як першага?
— Я першаго ўбіў, бо ён за мною грубіў, не ўмеў за мною честно абхадзіцца. Пущай прыходзіць, гэтаго я прыму.
Яна выходзіць на двор і гаворыць брату:
— Пакорно абхадзісь!
— Давай, жонка, — гаворыць змей, — жалезного бобу і жалезного хлеба.
Яна прыносіць поўхлеба і чашку бобу.
— Бо старшы твой брат недаволен быў, то можэ мало было; возьмі гэта, а прынесі больш.
А госць і ў рукі не ўзяў, гаворыць:
— Пакорнейше благадару, швагер, бо я есць не хачу.
— Пайдзем же мы, швагре, пасмотрым на маё багацтва: ці ты багачэ, ці я?
І павёў яго по ўсем сваім харомам, і відзіць ён, што змей багат, багат незлічымо!. Прыводзіць яго змей ў сваю багатырскую канюшню: стаіць дванаццаць жаробцоў, і каждая лошадзь на дванаццаць цяпоў прыкована. Ён гаворыць змею, што у мяне трэцяй долі таго няма.
— Ну, пайдзі ж, я табе пакажу штуку!
І паказаў яму калоду чатыры сажені талщыны, а дванаццаць дліны, і гаворыць:
— Відзішь ты тую калоду? Еслі ты без тапара яну парубаеш, без агня спаліш, то пайдзеш дадому, а не то — будзеш вісець з братом.
Швагер яму сказаў:
— Хоць сейчас убій, а не зраблю гэтага!
Тада змей яго убіў, вмесця воласы звязаў і цераз бельку перакінуў.
Прыходзіць ён у сваі палаты і відзіць жонку ў бальшой таске і ў жалобе.
— Ах, мужу ты мой, мужу, што ты мне зрабіў? Братоў ўбіў; я не маю больше ні роду, ні племені, толькі айца і маць. Предай і мяне злой смерці, пущай не буду жыць!
— Нет, мілая! Я табе таго не здзелаю; а калі б дастаў айця і маць, то і іх ўбіў бы: то б ты ні об ком не думала і весельшая была б! Пущай же яны живуць і клоцця жуюць, а мы хлеб, бо ў іх нет.
Пашла матка по ваду; ўзяўшы ведра і набраўшы вады, ідзець дадому і вельмі плачэ, і думаець яна сабе усерднымі думкамі:
— Ах, боже мой! Чаго я цяпер даждалася на старасці.
Ўзяў гасподь яё усердное ўздыханіе, і ўдруг відзіць яна: каціцца гароховае зёрнушко. Яна думаець сабе:
— Гэта дар божый!
Узяла яго і з’ела. З гэтаго зёрнушка ўдруг завязаўся ў яё рабёнак, і, вынасіўшы свае время, дажідаець, што доўжен ён нарадзіцца на сей свет. Вот палягли спаць, і ў самое паўночнае время на ўтіхомірыі гласіць у яё брюхе чалавечаскім голасам:
— Не сподзевайсе мяне, маманька, ў скорае время, бо я защытнік буду вам і добрым людзям.
Панасіла яго шчэ несколькі врэмені, і раждаецца ён на сей свет і расцёць не па гадам, а па часам, як пшоннае цесто на дрожджах: і пестуюцца и цэлуюцца з ім, як не нада лучше, і даюць яго ў школу: каторые учылісе гадов по тры-чатыры, а ён узнаў ў адзін год, і не стало яму граматы. Прыходзіць ён з учыліща к айцу і мацярі:
— Ну, татанька і маманька, благатворыце маіх учытелей, бо уж мне хадзіць в учыліще поўно. Я, благадара бога, знаю больше іх. І прошу вас з усем усердіем сказаць мне праўду: какой я у вас есць? Чы я раждзён первый, чы паследній?
Яны гавораць:
— Ах, сыну наш мілы, ты ў нас паследній, — і сказали яму па істіннай праўдзе, што ў яго было два брата і сястра.
— А гдзе ж яны дзеліся? Калі памерлі, то я не супратіўнік богу, а калі што зрабілосе от худых людзей, то я магу ўзыскаць.
Яны яму гавораць:
— Ах, сыну наш мілы! Як же ты уйдзеш і нас пры старасці, древніх людзей, бросіш? Хто нас да смерці даховаець?
Ён ім гаворыць:
— Чый вы прежде ели хлеб, той вас будзе хараніць! Бо мяне вы не ўдзержыце, мяне людзі даўно ждуць. Ну, маманька і татанька, лажымся спаць: утро мудрэней вечара; дасць бог дзень, дасць бог і піщу.
Поўтру ён устаў, ўмыўся і богу памаліўся і на ўсе чатыры стораны пакланіўся.
— Пазвольце, — баіць, — мне перад паходам пагуляць.
Ну, пашоў сабе на ўлицу гуляць, і находзіць ён шпільку, і прыносіць к айцу і мацяры. Гаворыць ён айцу:
— На цябе гэта жалезо, несі до каваля і здзелай мне булаву сяміпудаву.
Айцец яму славесно не гаворыць, а толькі ў думке думаець:
— Даў мне гасподь дзеціще не так, як людзям; я ж давёў яго да средственнаго разуму, а ён цяпер із мяне кпіць!
Можэць лі то быці, штобы з шпількі была булава сяміпудава.
Айцец, імеўшы бальшую сумму — залатую, сярэбраную и бумажную манету, паехаў ў горад, купіў жалеза сем пудоў и даў кавалю дзелаць булаву. Здзелалі яму булаву сяміпудаву і прывозяць дадому. Пакацігарошак выходзіць з горніцы, бяроць сваю булаву сяміпудаву, і слышыць нябесны штурм, і пущаець яну за аблакі. І прыходзіць ён ў сваю горніцу:
— Матка, на ў мяне ў галаве паіщы перад паходам, а то мяне бруд заесць, бо я млад юноша…
Вод, ўстаўшы із маткіных кален, выходзіць ён на двор і відзіць нябесны тучы. Упаў ён да сырой зямлі правым ухам і, ўстаўшы, клічець свайго айца:
— Бацька, падзі сюды, сматры, што шуме і гудзе, мая булава да землі ідзе.
Паставіў ён калено проціў сваей булавы; ударыла яго булава па калені і пераламалася папалам. Ён рассердіўся на свайго айца:
— Ну, айцец, адчаго ты мне не здзелаў булавы з гэтаго жалеза, што я табе даў; а калі б ты здзелаў, то яна не сламілась бы, толькі сагнулась бы! На ж табе гэта самае жалезо, ступай дзелай; свайго не прыкладай.
Кавалі ўкінулі жалезо ў агонь і зачалі малатамі біць і цянуць і здзелалі булаву сяміпудаву; шчэ асталася.
Бяроць Пакацігарошак сваю булаву сяміпудаву і атпраўляецца ў пуць, ў чыстую дарогу, і прыходзіць ён к гэтаму самаму змею сямігаловаму, гдзе находзяцца яго браты і сястра. Выходзіць яна к яму наўстрэчу: ён з ней здароўкаецца і гаворыць:
— Здрастуй, мілая і радная сястра!
Яна атвечаець:
— Какой ты мне брат!
І ён падаець ей айца і мацяры рукапісаніе, што ён есць радной яё брат.
— Пастой же ты, браціц, здзесь, а я пайду спрашу, што змей на ответ скажэ.
Пыходзіць яна ў яго багатырскаю спальню; змей у ёй спрашываець:
— Ах, жонка, ты да мяне не з вясёлым відом ідзеш!
— Я прышла до цябе, мой мужу, што мой самый меньшый брат прышоў ў госці.
— Аж у цябе не было больше братоў, як толькі два.
— Ён раждзён без мяне.
Зараз змей ўстаёць і бяроць валшэбніцкую кнігу, смотрыць і мовіць да жаны:
— Ну, жонка, шчэ будзе ў цябе брат!.. Калі ён безвременно ўродзуўсе, я з ім разгаварываць мало буду, ступай, прызаві яго.
Пакацігарошак ўходзіць да яго ў комнату:
— Здрастуй, швагер!
— Але ты шчэ млад, бо ў цябе мацярыно малако на губах не засохло! Калі б цябе маць вынасіла (шчэ) дзевяць дзён, дзевяць часоў і дзевяць мінут, то б ты мой супратіўнік быў; але пагасті…
І становіць яму жалезнае крэсла. Як ён на крэсле сеў, крэсла і трэснуло.
— А што, швагер, ў лясу жывёш, а ў цябе крэсла худые; ай лі нет ў цябе плотникаў харошых, штоб крэсла здзелалі пакрепчэ?
Змей думаець сабе:
— Верно я папаўся ў добрые клещы!.. Ну, давай, жана, нам напітков і наедков.
Прыносіць яна решато жалезного бобу і жалезного хлеба.
— Ізволь кушаць, швагер!
— Благадару, швагер! — гаворыць Пакацігарошак. — Я без ўсякой прозьбы буду кушаць, так як у свайго, бо з паходу я есці хачу.
І стаў есць умесці з ім; тот з’есць хлеба кусок, а гэтот з’есць два.
— Даволен лі ты, швагер, у мяне?
— Даволен, не даволен — калі больше няма!
— Ну, пайдзём, швагер, пасмотрым на мае багацтво: ці ты багачэ, ці я?
І павёў яго по ўсём сваём добре.
— Як табе здаецца: у цябе большэ ілі ў мяне?
— Я не багат, але і ў цябе няма нічаго!
Ён гаворыць:
— Ты, швагре, за мною грубыш!.. Ну пайдзі же, я табе пакажу штуку.
І прыводзіць яго к гэтай самай калодзе, куда і братоў прыводзіў, каторая чатыры сажні талщыны, а дванаццать сажон дліны.
— Кагда ты яну без тапара парубаеш, а без агню спаліш, так пайдзёш дамой, а не так — будзеш там, гдзе і браты!
— Не сердзісь, дай мне дзело кончыць! — сказаў Пакацігарошак і ўзяў мізінным пальцом таркануў сію калоду, так яна ў мелкіе друзгі паляцела, а як дмухнуў — попел стаў, аж не было!
— Ну што? Я сваё дзело споўніў!
— Пайдзём цяпер паборымся: ці ты сільнее, ці я?
Пакацігарошак гаворыць яму:
— Дай руку, я падзержу, — папробуемсе так: хто сільнее!
А змей гаворыць:
— Гдзе табе, малакасосу, за руку мяне браць!
Ён кажэ:
— Усё едінственно нам пабіцца.
— Ну, — гаворыць змей, — на табе руку.
І схвацілісе яны за рукі і як здавілі дружка дружку, Пакацігарошкава рука толькі пасінела, а змеіная рука за всемі пальцамі асталася у Пакацігарошка.
— Адначе я тым не даволен, — гаворыць змей, і як дмухнуў — зрабіў медны ток. А Пакацігарошак як дмухнуў — зрабіў сярэбраны ток. І схвацілісе яны бароцца. Як дмухнуў змей — ўбіў Пакацігарошка ў сярэбраны ток, а Пакацігарошак як дмухнуў — ўбіў змея ў медны ток адразу па калена. Змей як дмухнуў другой раз — ўбіў Пакацігарошка па калена, а Пакацігарошак як дмухнуў другой раз — так ўбіў змея па пояс. Змей гаворыць:
— Пастой, швагер, аддыхнём!
— Шчэ ні очень патамілісь, — каже Пакацігарошак, — я з паходу, да і то не ўмарыўся.
Змей да яго гаворыць:
— Відно, швагер, я ў цябе пагіб!
Пакацігарошак кажэ:
— Бо я за тым прышоў.
— Астаў мне сколькі-нябуць жызні, — просіць яго змей, — і бярі сабе залатаю, сярэбраную і бамажную маю казна, сколькі угодна.
— Я бы аставіў табе жызні на сколькі-нябуць, але ты мяне для первага случаю абезчесціў, назваў малакасосам: то мне очень цяжало знясці. Нет табе пращенія! Больш з табою і гаворыць не хачу.
Змей, ўпаўшы ў вяліку злобу, распусціў сваю кроў па ўсем сваім жылам, даў прастор сваім рыцівым плячам і ўдаріў Пакацігарошка і ўбіў яго па пояс.
— Ну што, нацешыўся, швагер? — гаворыць Пакацігарошак.
— Да поўно мне з табою шуткі шуціць! Бо я дурак перад табою, доўго балую; даўно бы нада цябе прыбраць.
Як ударіў яго Пакацігарошак трэцій раз, ўбіў яго па самаю шыю ў медны ток і бяроць ён сваю булаву сяміпудаву і кончыў яму жызнь да, ўзяўшы змея, замазаў яго завсем ў медны ток.
І пашоў Пакацігарошак у багатырскаю канюшню, гдзе стаялі багатырскіе жарабцы; ўзяўшы перваго жарабца за хвост, ён здернуў із яго тулуном шкуру, выпатрашыў яго і сам у гэтае тулобіще ўлез. Прылятая крук з кручанятами і началі есць, ён адно кручаня і злавіў за нагу, і гэты воран стаў чалавечаскім голасам гаворыць:
— Хто ў том тулобіще есць — акажысь!
— Я, Пакацігарошак.
Крук яму гаворыць:
— Што ты ад мяне жалаеш?
— Што я ад цябе жалаю? Прыстаў мне цялющай і жывущай вады, а калі не даставіш, то сколькі вас есць — усе пагібніце.
Тагда крук, узяўшы пузыркі, паляцеў за трыдзевяць зямель у дзесятае царство, іншае гасударство, і дастаў вады з-под вялікай стражы і прыносіць Пакацігарошку. Палучыўшы сію ваду, Пакацігарошак для вернасці ўзяў яго дзіця за обе нагі і разарваў папалам.
— Я цяпер увераю, ці верная то вада?
Ён адною вадою памачыў, стало кручаня цело, а другою памачыў, і кручаня аджыло; стаў благадарыць і пусціў яму дзіця. Цяпер ён прыходзіць к сваім братам і ўзяў памачыў іх цялющаю вадою, і сталі яны целы, а другою памачыў — сталі жывы. І прыводзіць ён іх да сястры.
— Ну, сястра і браццы, бярыте залатую, сярэбраную і бумажную казну, сколькі вам угодна, і несіце дадому.
І пашлі яны ўсе ўчатвяром.
Вод браты, войшоўшы ў лес, і прывязалі Пакацігарошка к дубу.
— Браццы, што вы робіце нада мною?
— Какой ты нам брат? У нас брата не было і не будзе.
Ён, адпусціўшы іх ад сабе на небальшое расстаянье і ўзяўшы сабе велікое злобіе, выкруціў дуб з корнем і павалок за імі. Выходзіць ён із лесу і, ўвідзіўшы свой дом, свае жыцельство, прыходзіць дамой і крыкнуў на айца і маць:
— Ізвольце вам дроў!
— Ідзі, сынок, ў хату.
Ён гаворыць:
— Я баюсь! Калі ў лесе хацелі мяне зпотребіць; то ў хаці тым лучше. Пращайце, айцец і маці, браццы і сястра! Жывіце сабе з богам!
Пашоў ён назад; шоў-шоў, і пападаецца яму наўстрэчу Вернігара.
— Здрастуй, брат Пакацігарошак! Куды ідзеш, куды пуць-дарогу дзержыш?
А Пакацігарошак спрашывая ў яго:
— Хто ты есць такой?
Ён яму атвечая:
— Я есць сільнамагущы багатыр Вернігара.
— Ці хочэш быці маім таварыщам? — гаворыць Пакацігарошак.
А ён:
— Можна, хачу табе служыць.
І пашлі яны ўмесці. Шлі-шлі, а пападаецца ім наўстрэчу сільнамагущы багатыр Вернідуб.
— Здрастуйце, браццы!
— Здаров!
— Какіе вы людзі есць? — спрашывая Вернідуб.
— Пакацігарошак і Вернігара.
— Куды ж вы ідзеце?
— Мы ідзем у такой-то горад. Змей людзей выедая; то ідзем яго біць.
— Ці нельзя мне к вам у таварыщы прыстаць?
— Можна! — гаворыць Пакацігарошак.
І прыходзяць яны ў горад являюцца цару.
— Какіе вы людзі есць?
— Мы сільнамагущы багатыры.
— Ці ня можна вам сей горад защыціць? Унадзіўся змей і губіць многа народу; трэба яго пабедзіць!
— На што ж мы называемся сільнамагущы багатыры, штоб яго ня пабедзілі?
Прыходзіць самая поўнач, і пашлі яны пад каліновы мост, на огненну рэку. Вод прыходзіць шэстіглавы змей і астанавіўся над мастом, і сейчас конь заржаў, сокаў защабетау, а хорт заскімліў

← Покатигорошек
Полещуки и Полевики →

Читайте также:

Дракон и его самоцветы Дракон и его самоцветы
Македонские сказки, 10 мин
Жизнь человека Жизнь человека
Македонские сказки, 3 мин
Как жена мужа попом поставила Как жена мужа попом поставила
Македонские сказки, 1 мин
Как черт едва не оженил сорок монахов Как черт едва не оженил сорок монахов
Македонские сказки, 8 мин
Крестьянин и Ходжа Крестьянин и Ходжа
Македонские сказки, 1 мин
Мара-золушка Мара-золушка
Македонские сказки, 4 мин

Отзывы (0)  

Оставьте 10 подробных отзывов о любых произведениях на сайте и получите полный доступ ко всей коллекции на своём мобильном Подробнее


пока нет оценок
Длительность

20 мин
2 страницы


Возраст

 



Популярность

  3

очень низкая


Поделиться с друзьями

Настройки

Размер шрифта              

Цвет текста  

Цвет фона    

МОБИЛЬНОЕ ПРИЛОЖЕНИЕ
Мобильное приложение Audiobaby

AudioBaby

Слушайте сказки без
доступа в Интернет

Записывайте сказки
своим голосом

Делитесь сказками с друзьями

Составляйте списки любимого

Создавайте плейлисты

Сохраняйте закладки

Никакой рекламы

Аудиосказки для iPhone Аудиосказки для Android Аудиосказки для Harmony OS

Показать Введите пароль

Забыли пароль?

Пожалуйста, укажите ваше имя

Показать Пароль должен содержать не менее 6 символов

Close